Дзеці-вандалы пашкодзілі пяць аўтамабіляў у сталіцы
Пяць аўтамабіляў сур’ёзна пацярпелі ў Кастрычніцкім раёне Мінску ад рук дзяцей чатырох-адзінаццаці гадоў. У двары дома на вуліцы Аэрадромнай дзве 10-гадовыя дзяўчынкі і 11-гадовы хлопчык убачылі, што ў аўтамабілі “Волга” незачынены багажнік. Яны выцягнулі адтуль малаток і чорную фарбу. Наступнымі пацярпелі “Жыгулі”, з якіх дзяўчынка выцягнула цацку, перад тым яна разбіла шкло.
Пасля дзеці пашкодзілі яшчэ некалькі аўтамабіляў – яны білі шкло, люстэркі, лямпачкі. Усе машыны маленькія вандалы пафарбавалі ў чорны колер. Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка. А на вуліцы Чкалава 4-гадовы хлопчык з чацвёртага паверха кінуў камень у джып “Лексус” і разбіў яго шкло.
Зараз бацькам дзяцей давядзецца кампенсаваць выдаткі на аднаўленне аўтамабіляў.
БелаПАН