Дзеці запісалі песню пра “Бацьку-прэзідэнта”

Перадвыбарчая кампанія Аляксандра Лукашэнкі зноў знайшла свой неафіцыйны гімн, паведамляе “Наша Ніва”. У 2006 годзе такой песняй стаў “хіт” “Слушай батьку!”, які выканаў Анатоль Ярмоленка і “Сябры”. Аўтарства новай агітацыйнай песні належыць педагогу-вакалісту дзіцячай музычнай студыі “Зорачка” пры Акадэмічным ансамблі песні і танца Узброеных сілаў Беларусі Наталлі Монцік.

Яе вучні і выканалі песню. Дзіцячыя галасы старанна выводзяць словы пра “Бацьку-прэзідэнта ў малітвах”. Дыск з песняй чакае эфіру на кожнай беларускай радыёстанцыі.

Дарэчы, фраза “наш прэзідэнт” выкарыстоўвалася ў час скандальнай акцыі футбольнага брэсцкага “Дынама”, калі перад гульнёй на поле выйшлі дзеці ў майках з тварам Лукашэнкі. Што характэрна, і тады, і цяпер да агітацыі прыцягваюцца непаўнагадовыя.