ДзеціДзяцей: песні з гэтай гісторыі
27-га сакавіка паліцы мінскіх музычных крамаў прынялі новага жыхара. Ім стаў другі па ліку альбом гурта “ДзеціДзяцей” “отЛично”. Напярэдадні прэзентацыі плыты /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg Хітрык і Міша Зуй распавялі Еўрарадыё падрабязнасці атрымання “рок-кароны”, падзяліліся ўражаннямі ад канцэрту ў Суздалі, абверглі нявіннасць Ані ў выкарыстанні мацюкоў і запрасілі нашых слухачоў на прэзентацыю свайго новага “дзіцяці”, якая пройдзе акурат 3 красавіка.
Еўрапейскае радыё для Беларусі: Вам зараз вельмі добра...
/sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg Хітрык: Так, у нас цудоўны настрой, нягледзячы на тое, што мне вельмі баліць галава.
Міша Зуй: У нас прадчуванне і чаканне таго, як людзі пачуюць нашае новае, можа, і не надта новае, але пачуюць па-новаму, вішнёваму...
ЕРБ: /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg, па рок-карону ты выходзіла з нейкай асцярогай: азіралася ўвесь час. А потым атрымала “карону”, заззяла і пачала цалавацца...
АХ: Я цалавалася - страшная справа! Таму што мяне прасілі – “бусечку”! Я проста расхвалявалася, таму што мы заўсёды разам, як “ДзеціДзяцей”. А тут мы толькі за заслонай даведаліся, што трэба выходзіць на сцэну і казаць нейкія словы... А яшчэ там мадэлі такія развысокія былі...
МЗ: Эфектныя жанчыны...
АХ: Так, эфектныя! І я да адной з іх прыстасавалася, бо зразумела, што гэта адзіны чалавек, які можа вывесці мяне на сцэну! А потым азірнулася, убачыла вядучых і нашых шчаслівых хлопчыкаў - і мне стала лепей.
ЕРБ: А чаму цябе хлопцы за рукі на сцэну не вывелі, каб было не так страшна?
АХ: Рэжысёр нам сказаў, каб выйшаў нехта адзін.
МЗ: Па-першае, гэта быў загад, а па-другое, нам трэба было падключаць апаратуру.
АХ: Нам сказалі гэтую навіну неяк за тры секунды: “Так, адзін чалавек выходзіць, гаворыць нейкія словы, іншыя падключаюць апаратуру...” А мы стаім, лыпаем вачыма і пытаем: дык што, мы перамаглі? Так, кажа ён, вы адкрыццё года. Я нават рэжысёра адчытала, як хлопчыка. Як вам не сорамна, кажу, мы ж так чакалі гэтага моманту, мы так радавацца хацелі, каб выйсці па “карону” за рукі разам, а вы так беспантова аб гэтым гаворыце! Хоць бы найгралі! І ён з пафасам: “Вы перамаглі!” Аднак мы не звярнулі на пафас ніякай увагі. Крыху абыякава было нам, бо хацелася па прыкладзе дзяцей з’явіцца на сцэне, трымаючыся за рукі і з шарыкамі...
“...Станем сцяною вакол дзяўчат...”
ЕРБ: Пераможцы лёгка спявалася на сцэне?
АХ: Не, страшна-страшна.
МЗ: Мы ўвогуле баяліся, шчыра кажучы. Баяліся менавіта нейкай неадэкватнай рэакцыі публікі, бо нельга назваць “ДзеціДзяцей” рок-музыкай у чыстым выглядзе. Першым нумарам нашага выступу была песня “Неба я” на рускай мове – вельмі пяшчотная і трапяткая. Яна гучыць толькі ў выкананні голаса і віяланчэлі – Ані і Юлі. І мы прыдумалі, што калі раптам у зале пачнуцца крыкі кшталту “Фу! Папса!”, /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg падыйдзе да Юлі і будзе спяваць для яе. А мы, хлопцы, станем сцяною вакол дзяўчат...
АХ: Самае смешнае, што мы адно адному казалі, што ўсё будзе нармальна, але кожны, як высветлілася, думаў пра гэтую рускамоўную песню і рэакцыю на яе. Калі мы ўжо спявалі песню “Гімн моладзі”, і я зразумела, што ўсё добра, мне закарцела азірнуцца на сваіх. Я азірнулася і ўбачыла вялізны экран, дзе я ж на сябе азіраюся. І мне стала смешна - атрымалася, што ад уласнай напружанасці я яго проста не заўважыла.
ЕРБ: Карона лёгка ператвараецца ў бакал! Які напой стаўся “напоем каралёў”?
РАЗАМ: Гарэлка!!!
АХ: Мне было прыемна, што шмат добрых людзей падыходзілі да нас, віншавалі з перамогай і пілі з нашай “кароны”.
Секта
ЕРБ: Адразу пасля цырымоніі ўручэння “карон” вас можна было назіраць на чыгуначным вакзале ў суправаджэнні велізарнага натоўпу. Вы ехалі ў Суздаль...
АХ: Гэта не агромісты натоўп. Гэта – людзі з нашага фан-клуба. Мы называем іх сектай. Таму што словазлучэнне “фан-клуб” мае на ўвазе фанатаў і розныя поклічы ( дэманструюць крыкі).
ЕРБ: Наяўнасць гэтага фанацка-сектанцкага руху неяк дапамагае гурту творча?
АХ: Яно дапамагае абсалютна ва ўсіх сферах.
МЗ: Калі б не прадстаўнікі нашага фан-клуба, мы не паехалі б з канцэртамі ні ў Суздаль, ні ў Маскву. Яны праварочваюць каласальную колькасць працы, пачынаючы афішай і скончваючы рознымі кантактамі.
АХ: Большасць таго поспеху, які мы зараз маем ( не пантовы ПОСПЕХ), разуменне таго, што нешта стала лепшым - усім гэтым на 80 адсоткаў мы абавязаны нашаму фан-клубу, і толькі на 20 - сабе.
ЕРБ: Чым запомніўся канцэрт у Суздалі?
МХ: Мы хваляваліся, таму што выступалі апошнімі, і перад намі быў капуснік з крыху іншай эстэтыкай. Было позна, каля 12 гадзінаў ночы, большасць гледачоў разбрыліся па фуршэтах.
АХ: Нас аб’явілі наступным чынам: “Перад вамі выступіць ансамбль з Мінску” – усе ўсталі і сышлі!
МЗ: На саўнд-чэку, што адбываўся непасрэдна перад канцэртам, гукарэжысёр папрасіў віяланчалістку “ансамбля з Мінску” нешта зайграць. Нашая Юлька, якая мае кансерваторскую адукацыю, раз! - і выдала такі пасаж, што прысутныя, у тым ліку і гукарэжысёр, напружыліся! Так, заявачка. Тое ж самае адбылося з бубначом. Нехта зазірнуў у залу, нехта зайшоў.
АХ: Насамрэч, было крыўдна, што ўсе сышлі. Я ж не магла ім крычаць: не, не сыходзьце, мы не нейкі ансамбль з Мінску, мы харошыя! У выніку на пачатку канцэрта публіка складалася з 8-мі чалавек з фан-клубу, якія прыехалі з намі з Мінску, і чалавек 13 былі раскіданыя па зале. Калі мы пачалі граць “Асу”, я ўбачыла, як з-за дзвярэй з’явіліся дзве галавы. Яны так паглядзелі, паглядзелі і зніклі. Не спадабалася, думаю, ну і ладна. І ўсё роўна, стаіш, спяваеш, глядзіш на гэтыя дзверы і хочацца крыкнуць: “Ну, вярніцеся! Хоць хто-небудзь!” І вось тыя 2 галавы, што з’яўляліся ў дзвярах, прывялі з сабою яшчэ тры. З кожнай песняй прыходзілі людзі, потым сыходзілі і вярталіся ўжо з некім. Да канца канцэрту мы назбіралі поўную залу! Трэба было бачыць твары нашых фанаў, якія спачатку вельмі хваляваліся і рабілі выгляд, што ўсё ж добра! А потым нарэшце сталі шчаслівымі і яны, і мы, і калі канцэрт скончыўся, шмат людзей, якія трапілі толькі на канец выступа, крычалі: “Ну заспявайце нам што-небудзь яшчэ, ну раскажыце што-небудзь!”
ЕРБ: Вы ўзялі ўдзел у трыб’юце гурта “Нейра Дзюбель”. Прэса піша, што /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg, спяваючы песню “Звёздочки”, ўпершыню мацюкнулася...
АХ: Гэта хлусня! /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg - не прынцэса! Я ж бываю рознай. Мы ж прызналіся, што пілі гарэлку!? Мне ж не 13 гадоў, і я, як і ўсе, здзяйсняю нейкія памылкі. Я ўжываю ненарматыўную лексіку!
МЗ: Мы зрабілі гэтую песню дзеля таго, каб людзі не глядзелі на нашую творчасць у ружовых акулярах.
АХ: І яшчэ мы ставілі перад сабою звышзадачу: існуюць людзі (іх мала, але яны ёсць), якія мацюкаюцца, але мат гэты зусім не чуваць. Не ведаю чаму. Яны мацюкаюцца неяк смешна, часам нават праз слова мацюкаюцца, і ты разумееш, што гэта дрэнна. Аднак табе не брыдка, нішто не рэжа слых, і робіцца вельмі смешна. Думаеш: ну ты ж жанчына, што ж ты нясеш такое!
У гэтай песні мы хацелі зрабіць, каб быў не мат дзеля мату, кшталту, глядзіце, як гурт “ДзеціДзяцей”: раз - і мацюк! Каб людзі зразумелі, што мы не выбралі “Звёздочки” дзеля ўвядзення некага ў шок, а што і такую песню можна заспяваць у стылі “ДзеціДзяцей”.
Мы прыдумалі вобраз, прыдумалі сабе малюнак: поле і звар’яцелая пастушка (як у “Шрэку” - з птушкамі размаўляе, у яе ўвесь час падае нешта), нават крыху “датая” ці блажэнная...
ЕРБ: Чаму вы вырашылі зрабіць менавіта “Звёздочки”?
АХ: Прывітанне маёй сястры!
Гісторыя: мая сястра - “страшная”паходніца і муж яе такі ж “страшны”. Аднойчы, вярнуўшыся з паходу, яна вырашала навучыцца граць на гітары. Купіла гітару і пачала так брыдка на ёй дрыньчаць: дрынь-дрынь-дрынь... І вось сядзіць яна ў суседнім пакоі, дрыньчыць і нешта спявае кшталту “Звёздочки мерцают”... Я пачула спачатку прыпеў. Думаю, Божа, якая прыгажосць! Нешта такое казачна-дзіцячае атрымоўваецца... Прычым, там нават было больш груба. Мы, да прыкладу, спяваем “Над землёй мерцают мухи”, а правільна спяваць “не над землёй мерцают...” Увогуле, вельмі робіцца смешна, калі тоненькім дзіцячым галаском, так радасна, з усмешкай вымаўляюць такія брутальныя словы!
Калі нам прапанавалі прыняць удзел у трыб’юце, адзінае, што прыйшло да галавы, былі “Звёздочки”. Мы паслухалі яшчэ некалькі кампазіцый, але вырашылі спыніцца на гэтай...
ЕРБ: А зараз - пра “отЛично”. /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg, чаму “отлично”, а, напрыклад, не “конечно”(любімае слова, дарэчы - прым.аўт.)?
АХ: Шчыра кажучы, гэтаму слову мы спрабавалі надаць шмат сэнсаў: “отлично”- у сэнсе добра; калі вялікая Л, як мы і зрабілі - значыць, ад сябе асабіста; асабіста для вас ад мяне, альбо ў адрозненні ад астатніх. Як з назвай “ДзеціДзяцей”, так і з іншых назваў мы спрабуем рабіць нейкія таямніцы, сакрэцікі. Мы падарылі альбому шчырае слова, каб усе яго разумелі, вылучылі літару, якую палічылі важнай. А калі альбом атрымаецца, і людзі скажуць - выдатны альбом, тады яны ізноў патрапяць у гэтае слова. Альбо: глядзіце, гэтая плыта адрозніваецца ад папярэдняй... Усё проста і зразумела!
ЕРБ: Альбом змяшчае 181 песню. Вы зрабілі такі крок, каб “насаліць” астатнім калегам?
АХ: Вядома, мы ж нікога не любім (смяюцца)...
МЗ: Мы вырашылі адразу выпусціць МР3альбом, каб адным махам заваяваць усе сегменты беларускага рынку...
АХ: Вядома, усё гэта бязглуздзіца!
Проста песень не магло быць меней. Не магло – і ўсё! Для нас таксама гэта не вельмі выгадна, з камерцыйнага погляду, бо, па сутнасці, з плыты магло атрымацца дзве.
Песні з гэтай гісторыі....
ЕРБ: Якім чынам адбіралі песні?
АХ: У гурце сварымся ў асноўным мы з Мішкам. Хочам аднаго і таго ж, аднак меркаванні ў нас розныя, хоць у выніку мы знаходзім адзінае выйсце. Нехта ж павінен спрачацца! Кожны напісаў свой спіс песень, якія б хацеў бачыць у альбоме. Некаторыя, канешне ж, супалі. Былі песні, калі Міша казаў, што ён лічыць, што яны не павінны ўвайсці ў плыту, я ж крычала, што я прынцыпова на іх настойваю. Вядома, пасля такіх словаў цяжка са мною не згадзіцца, аднак Міша не згаджаўся. Дзіма пачынаў смяяцца... Былі песні, якія нам вельмі хацелася б бачыць у альбоме, але мы разумелі, што яны не з гэтай гісторыі. Шмат хто, мабыць, расстроіцца. Мая сям’я мяне тэррарызуе ўвесь час пытаннямі наконт прысутнасці той ці іншай песні... Вясна, квітнее ўсё, сонца свеціць. І ў нас новая плыта!
ЕРБ: Якія сюрпрызы чакаюць прыхільнікаў гурта “ДзеціДзяцей” на канцэрце 3-га красавіка?
МЗ: Дакладна, што прагучыць больш за 181 песню... Ну як мы раскажам пра сюрпрызы?! Будзе, напэўна, добра!
ЕРБ: Слухачы Еўрарадыё чакаюць ад вас запрашэння на канцэрт!
РАЗАМ: Слухачы Еўрарадыё! Прыходзіце на наш канцэрт 3-га красавіка.
АХ: Можна сказаць дзе? (нахабна пытаецца...)
РАЗАМ: У ДК Дзяржынскага а 19-й гадзіне.
АХ: Гэта не рэклама! Толькі не падумайце, што мы рэкламуем сябе, такіх цудоўных! Няма патрэбы (крычыць і смяецца)!!! Прыходзьце, таму што вы ж нам патрэбны!
Фота: www.detidetey.com

“...трымаючыся за рукі і з шарыкамі...”

Ансамбль з Мінску

/sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg - не прынцэса!
ЕРБ: Вы ўзялі ўдзел у трыб’юце гурта “Нейра Дзюбель”. Прэса піша, што /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg, спяваючы песню “Звёздочки”, ўпершыню мацюкнулася...
АХ: Гэта хлусня! /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/04/82980/cms-image-000007381.jpg - не прынцэса! Я ж бываю рознай. Мы ж прызналіся, што пілі гарэлку!? Мне ж не 13 гадоў, і я, як і ўсе, здзяйсняю нейкія памылкі. Я ўжываю ненарматыўную лексіку!
МЗ: Мы зрабілі гэтую песню дзеля таго, каб людзі не глядзелі на нашую творчасць у ружовых акулярах.
АХ: І яшчэ мы ставілі перад сабою звышзадачу: існуюць людзі (іх мала, але яны ёсць), якія мацюкаюцца, але мат гэты зусім не чуваць. Не ведаю чаму. Яны мацюкаюцца неяк смешна, часам нават праз слова мацюкаюцца, і ты разумееш, што гэта дрэнна. Аднак табе не брыдка, нішто не рэжа слых, і робіцца вельмі смешна. Думаеш: ну ты ж жанчына, што ж ты нясеш такое!
У гэтай песні мы хацелі зрабіць, каб быў не мат дзеля мату, кшталту, глядзіце, як гурт “ДзеціДзяцей”: раз - і мацюк! Каб людзі зразумелі, што мы не выбралі “Звёздочки” дзеля ўвядзення некага ў шок, а што і такую песню можна заспяваць у стылі “ДзеціДзяцей”.
Мы прыдумалі вобраз, прыдумалі сабе малюнак: поле і звар’яцелая пастушка (як у “Шрэку” - з птушкамі размаўляе, у яе ўвесь час падае нешта), нават крыху “датая” ці блажэнная...
Гісторыя пра “страшную” паходніцу
ЕРБ: Чаму вы вырашылі зрабіць менавіта “Звёздочки”?
АХ: Прывітанне маёй сястры!
Гісторыя: мая сястра - “страшная”паходніца і муж яе такі ж “страшны”. Аднойчы, вярнуўшыся з паходу, яна вырашала навучыцца граць на гітары. Купіла гітару і пачала так брыдка на ёй дрыньчаць: дрынь-дрынь-дрынь... І вось сядзіць яна ў суседнім пакоі, дрыньчыць і нешта спявае кшталту “Звёздочки мерцают”... Я пачула спачатку прыпеў. Думаю, Божа, якая прыгажосць! Нешта такое казачна-дзіцячае атрымоўваецца... Прычым, там нават было больш груба. Мы, да прыкладу, спяваем “Над землёй мерцают мухи”, а правільна спяваць “не над землёй мерцают...” Увогуле, вельмі робіцца смешна, калі тоненькім дзіцячым галаском, так радасна, з усмешкай вымаўляюць такія брутальныя словы!
Калі нам прапанавалі прыняць удзел у трыб’юце, адзінае, што прыйшло да галавы, былі “Звёздочки”. Мы паслухалі яшчэ некалькі кампазіцый, але вырашылі спыніцца на гэтай...
“Мы вырашылі адразу выпусціць МР3альбом...”