Дзецям да 7 гадоў трэба афармляць білеты на чыгунку (фота)
З аб’явы ў Брэсцкім чыгуначным вакзале (глядзі фота) вынікае, што дзецям да 5 гадоў (у прыгарадных цягніках да 7) трэба выпісваць у касах бясплатны квіток на праезд. Калі ж гэтага не будзе зроблена, дык такія дзеці “будуць выяўляцца”, і ім усё роўна будуць афармляцца бясплатныя праязныя дакументы. Гэта маюць зрабіць “начальнікі цягнікоў, раз’язныя білетныя касіры, кантралёры-рэвізоры”.