Дзень нараджэння Pet Shop Boys
19 жніўня можна лічыць днём нараджэння гурта Pet Shop Boys. Да 1981 года жыццёвыя шляхі Ніла Тэнантона і Крыса Лоу не перакрыжоўваліся. Але менавіта ў жніўні 81-га ў адной з музычных крамаў
Лондана яны і пазнаёміліся. Ніл зайшоў у
краму набыць нейкія прылады для свайго сінтэзатара і заўважыў хлопца, які ў той
час праходзіў практыку і якраз ладзіў лесвіцу каля крамы. Крыс узгадвае: “Мы
гутарылі пра станаўленне амерыканскай поп-музыкі, у нас былі зусім розныя
меркаванні, менавіта таму і вырашылі аб’яднацца і вынайсці што-небудзь
новенькае!”
Задумка спраўдзілася, і неўзабаве пасля выхаду першага сінгла музыкаў пачалі запрашаць з канцэртамі ва ўсе краіны свету. Аднак музыкі абураліся: “Што за глупства танцавальнаму гурту выступаць на стадыёне?” Магчыма, менавіта гэтым тлумачыцца той факт, што за ўсю гісторыю гурта яны гастралявалі па Вялікай Брытаніі толькі тры разы.
На гэтых выходных было аб’яўлена пра выхад новага альбома гурта “Дыска 4”, які з’явіцца ў продажы не пазней за 24 верасня. На плытцы будуць прадстаўленыя цудоўныя дэнс-міксы на кампазіцыі Кілерз, Мадоны, Ёка Она, Рамштайн і Дэвіда Боўі, а таксама міксы на песні Pet Shop Boys «Integral» і «I'm With Stupid»