Дзень нямецкай эканомікі пройдзе ў Мінску
Яго тэмай стане: “Прафесійныя кадры для эканомікі — канцэпцыі, досвед, перспектывы”.
Нямецка-беларускі эканамічны клуб і Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь праводзяць 8 кастрычніка 7-ы Дзень нямецкай эканомікі. Тэма прафесійных кадраў абраная невыпадкова: сучаснае прафесійнае навучанне і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з'яўляецца асновай эфектыўнай эканомікі, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку.
У рамках Дня нямецкай эканомікі адбудуцца прэзентацыі і дыскусіі аб канцэпцыях і досведзе прафесійнага навучання і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў. На прыкладзе супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі і ўстановамі адукацыі будуць прадстаўлены новыя перспектыўныя падыходы да вырашэння актуальных задач у гэтай галіне.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаныя прадстаўнікі дзелавых колаў абедзвюх краін, прадстаўнікі ўрада Рэспублікі Беларусь, федэральных міністэрстваў Нямеччыны, Саюза нямецкіх прамыслова-гандлёвых палат, а таксама ўстаноў адукацыі, галіновых саюзаў і арганізацый.