Дзень Волі з Чэславам Сэнюхам у Варшаве
25 сакавіка а 18-й гадзіне у галерэі “Зоя” на вул. Каперніка 32, кв. 8, пройдзе святкаванне 91-х угодкаў абвяшчэння БНР. Найважнейшы госць бяседы - Чэслаў Сэнюх, польскі літаратар, перакладчык “Новай зямлі” Якуба Коласа і папулярызатар беларускай паэзіі. Нарадзіўся ў Любчы пад Наваградкам, быў сябрам СБМ у гады ІІ Сусветнае вайны. Сп. Сэнюх, між іншага, валодае чатырма славянскімі мовамі, а таксама каштоўнымі
ўспамінамі пра мінуўшчыну беларускага інтэлектуальнага і творчага руху ў дасавецкай Заходняй Беларусі.