Дзень здароўя пройдзе ва ўсіх навучальных установах

Акцыя «За здаровы лад жыцця» стартуе з 1 лютага ва ўсіх навучальных установах Беларусі. Кожная другая субота месяца ў іх будзе аб’яўленая Днём здароўя.

 Мэтай акцыі называецца фармаванне ў маладых людзей навыкаў здаровага ладу жыцця, садзейнічанне захаванню і ўмацаванню іх здароўя. Мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі «Здаровы я — здаровая краіна!» пройдуць як у перыяд навучальнага году, так і падчас вакацый.


У іх будуць задзейнічаны не толькі дзеці, дашкольнікі, навучэнцы і студэнты, але і іх бацькі, паведамляе БЕЛТА.