Дзевяць расіянаў вызваленыя датэрмінова

Сёння вызваленыя ўсе расіяне, затрыманыя ў Мінску ў часе несанкцыянаванай акцыі пратэсту 19 снежня, паведамляе РИА Новости са спасылкай на МЗС РФ. Датэрмінова вызваленыя дзевяць расійскіх грамадзянаў, якія адбывалі 15-суткавы адміністрацыйны арышт. Яшчэ двое былі выпушчаныя пасля заканчэння тэрміну 10-дзённага арышту.