Дзевяцікласнік пайшоў катацца на раку на каньках і патануў
Здарэнне адбылося 15 лютага на Століншчыне.
На рацэ Чаква каля вёскі Рубель Столінскага раёна 15 лютага праваліўся пад лёд і патануў 14-гадовы хлопчык.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, падлетак адправіўся катацца на каньках. Праз некалькі гадзін бацька устурбаваўся, што сына доўга няма, і пайшоў да ракі. На беразе ён пабачыў асабістыя рэчы хлопца, а ў самой рацэ — палонку.
Пакуль прыбылі ратавальнікі, мясцовыя жыхары з дапамогай падручных сродкаў дасталі з вады патанулага дзевяцікласніка.
Дарэчы, чатыры дні перад гэтым на Століншчыне трымалася тэмпература ад нуля да +5 градусаў.
Ілюстрацыйнае фота — today.kz