Джастын Тымберлэйк намінаваны на Emmy

Улюбёны выканаўца Злучаных Штатаў Джастын Тымберлэйк намінаваны на тэлевізійную ўзнагароду Emmy за жартаўлівую песню, якую ён выканаў у жывую ў эфіры амерыканскага тэлешоў Saturday Night Live. Спявак прымаў удзел у праграме разам з вядомым комікам Эндзі Сэмбергам, з якім і праспяваў дуэтам дзіўную песеньку з правакацыйнай назвай «Dick In A Box» “Чэлес у скрынцы” . І цяпер Тымберлэйк і Сэмберг трапілі ў намінацыю «За самыя выдатныя і арыгінальныя тэкст і музыку».

Канкурэнцыю песне «Dick In A Box» складуць трэкі «My Drunken Irish Dad» з мультыплікацыйнага серыяла «Family Guy» і «Everything Comes Down To Poo», якая гучала ў камедыі «Scrubs».

Нагадаю, што цырымонія ўручэння ўзнагароды Emmy адбудзецца 16 верасня.

Фота: www.mcdonalds.se