Джэніфер Лопес будзе прадаваць мабільныя тэлефоны

Паводле слоў Лопес, персанал яе салонаў будзе валодаць іспанскай мовай і забяспечваць для пакупнікоў-лацінаамерыканцаў "культурна-спецыфічную атмасферу". Спецыялісты адзначаюць, што папярэднія спробы ў ЗША прадаваць мабільныя тэлефоны выключна для лацінаамерыканцаў не прыносілі вялікіх прыбыткаў, а адна кампанія ўвогуле збанкрутавала.


Нагадаем, Джэніфер Лопес — вядомая спявачка, якая прадала па ўсім свеце больш за 55 мільёнаў альбомаў, атрымала прэстыжныя прэміі. Яна таксама здымаецца ў кіно і распрацавала ўласную калекцыю адзення.