Джэніфер Лопэс стане ліхадзейкай-гувернанткай

Джэніфер Лопэс выканае галоўную ролю ў рамантычнай камедыі "Гувернантка" ("The Governess"), паводле паведамлення Variety. Рэжысёрам карціны выступіць Найджэл Коўл. Лопэс дасталася роля ліхадзейкі, якая наймаецца нянькай трох дзяцей багатага ўдаўца.

У выніку яна ўлюбляецца ў яго і сваіх падапечных і павінна вырашаць, ці гатовая яна растацца са сваім мінулым і пачаць усё спачатку.

Сцэнар фільма напісаў Кевін Уэйд, які раней працаваў над меладрамай "Спадарыня пакаёўка" ("Maid in Manhattan") з Джэніфер Лопэс і Ральфам Файнсам у галоўных ролях.

Фота: wallpaper-hollywood.blogspot.com