Джэніфер Лопез працуе над калекцыяй спартыўнай вопраткі
Джэніфэр Лопез узялася за стварэнне новай лініі вопраткі. Гэтым разам спявачка, дызайнерскія амбіцыі якой ужо былі ўвасобленыя ў калекцыях J.Lo, Sweetface і JustSweet, прадставіць недарагія рэчы для спорту і шпацыру.
«У яе калекцыях ёсць трохі рэчаў, якія можна насіць на вуліцы, але зараз яна жадае стварыць вопратку для спартзалаў, для заняцця ёгай і танцамі, - паведаміў сябра спявачкі. - Яна жадае, каб гэтыя рэчы глядзеліся крута як у спартзале, так і на вуліцы, і пры гэтым каштавалі нядорага і былі зручнымі».
Стымулам для стварэння новай калекцыі для Джэй Ло паслужылі падзеі яе асабістага жыцця. Як вядома, у лютым спявачка нарадзіла двайнят – Макса і Эму. Цяпер яна спрабуе скінуць каля 20 кілаграмаў лішняй вагі, набранай падчас цяжарнасці, і ўжо патраціла 50 000 долараў на хатнія трэніроўкі і кансультацыі з трэнерамі, дыетолагамі і лекарамі.
Фота: www.popwave.ru