Джэймс Бонд першы раз з 1995 года зменіць касцюм
У новым фільме пра Джэймса Бонда Дэніэл Крэйг зменіць касцюм ад італьянскіх дызайнераў Brioni на вопратку маркі Tom Ford International. Паводле інфармацыі The Times, Brioni абшывала Бонда з 1995 года, калі
ролю суперагента выконваў яшчэ Пірс Броснан.
Раней меркавалася, што новы гардэроб Бонда пашые Dunhill, аднак крыніцы выдання паведамілі, што галоўным мадэльерам брытанскага модніка будзе былы мадэльер Gucci Том Форд, які заснаваў уласную кампанію і, дарэчы, ужо працаваў для кіно.
Нагадаю, што новы фільм аб прыгодах брытанскага суперагента, які з'яўляецца працягам апошняй серыі "бандыяны" "Казіно Раяль", атрымаў назву "Квант спакою".
У фільме здымуцца Дэніэл Крэйг, Вольга Курыленка, Джудзі Дэнч, Мацье Амальрык і Джэма Атэртан.
Рэжысёрам фільма стане Марк Форстэр, які зняў "Баль монстраў" і "Чарадзейную краіну".
22-я частка "бандыяны" выйдзе ў пракат 7 лістапада 2008 года.
Фота: www.james-bond.ru