Джон Бон Джові дапаможа Хілары Клінтан расплаціцца з пазыкамі

Папулярны рок-музыка Джон Бон Джові выступіць на апошнім канцэрце ў падтрымку Хілары Клінтан, пазначаным як канцэрт з мэтай збору сродкаў "на пагашэнне пазыкаў за перадвыбарную кампанію", паведамляе агенцтва AР. Канцэрт адбудзецца 15 студзеня ў Нью-Ёрку. Кошты на квіткі дасягаюць адной тысячы долараў, а самыя танныя квіткі каштуюць 75 долараў. Хто яшчэ, акрамя Бон Джові, возьме ўдзел у канцэрце, не паведамляецца.

Як нагадвае агенцтва, Клінтан, якая павінна неўзабаве стаць дзяржсакратаром ЗША, пасля інаўгурацыі Абамы 20 студзеня, калі зойме пасаду, не зможа актыўна збіраць ахвяраванні, бо для чальцоў адміністрацыі гэта забаронена.

Пазыка Клінтан па стане на снежань мінулага года складала 6,3 мільёны долараў. Пасля таго як Клінтан прайграла Абаму змаганне за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты, нагадаем, гэтая сума перавышала 20 мільёнаў долараў.

Фота: wallpapers.hutor.ru