Джон Карпентэр пакажа свайго Дракулу
Джон Карпентэр здыме новую версію "Дракулы" Брэма Стокера, паведамляе выданне Variety. У аснову сюжэта карціны лёг раман прадзюсера перадачы "60 хвілін" Джона
Маркса "Краіна клыкоў" (Fangland). Кніга распавядае пра журналіста, які
едзе у Румынію, каб узяць інтэрв'ю ў вядомага гандляра зброяй. Гандляр,
аднак, аказваецца сучасным Дракулам.
Як і арыгінальны раман Стокера, "Краіна клыкоў" напісаны ў эпісталярным жанры - сюжэт раскрываецца з дапамогай лістоў, фрагментаў інтэрв'ю і ўрыўкаў з электронных паведамленняў.
Вытворчасцю стужкі зоймуцца кампаніі DAS Films і Blumhouse Prods. Прадзюсерамі карціны выступілі Шрырам Дас ("Вераніка вырашае памерці") і Джэйсан Блум ("Паранармальная з'ява"). Адаптацыяй рамана зоймецца Марк Уітан, які напісаў сцэнарый да рымейку "Пятніцы, 13-га".
Джон Карпентэр вядомы гледачам па фільмах "Хэлоўін", "Нешта", "Уцёкі з Нью-Ёрка" і шматлікім іншым.
Фота: loveofvampires.com