Джон Ленан – цяпер бананавы!

Памёрлы музыка «натхніў» вядомых вытворцаў марожанага Ben & Jerry на стварэнне новай прадукцыі. Па звестках Gigwise, у прэс-рэлізе сказана наступнае: «Калі Ben & Jerry захацелі данесці да сваёй аўдыторыі думку аб міру ва ўсім свеце, мы не змаглі прыдумаць лепшай кандыдатуры для гэтага за Джона Ленана. Пасродкам сваіх песен і малюнкаў, Джон паказаў свет без вайны і заклікаў ўсіх нас «Даць свету шанец».

“Мы спадзяемся, што гэтая сумесь з цягучых ірысак і сметанкавых памадок адукуе і ўзбагаціць вашыя душы і страўнікі, а таксама прымусіць вас задумацца над тым, што асабіста вы можаце зрабіць для міру ва ўсім свеце».

Серыя марожанага будзе мець назву «New Whirled Peace» («Новы свет, які кружыцца»). Рэкламны слоган прадукта – «Imagine Whirled Peace» - перагукваецца з вядомай песняй Ленана. А на ўпакоўцы марожанага будзе стаяць аўтограф музыкі і будуць намаляваныя «пацыфікі».

Фота: rollingstone.com