Джон Ленан з'явіцца на манетах

Джон Ленан (John Lennon) можа з'явіцца на калекцыйных манетах Дзяржаўнага казначэйства Вялікабрытаніі.  Штогод Каралеўскі манетны двор выпускае эксклюзіўную серыю манет для калекцыянераў з профілямі найбольш вядомых і папулярных брытанцаў – кшталту Чарльза Дзікенса, Уільяма Шэкспіра і Прынцэсы Дыяны.

Кандыдатура Ленана прапанаваная на абмеркаванне публікі на сайце Каралеўскага манетнага двара – нароўні з пісьменніцай Джэйн Осцін і сэрам Уолтарам Рэлі, вядомым дзяржаўным дзеячам эпохі Лізаветы I і аўтарам міфа пра Эльдарада.

Галасаванне працягнецца па 31 ліпеня. Узяць удзел у ім могуць не толькі грамадзяне Вялікабрытаніі, але і проста ўсе неабыякавыя да нумізматыкі.

Фота: last.fm