Джон Рэмба гатовы скласці зброю
Сільвестр Сталонэ пацвердзіў свой намер зняць пятую серыю "Рэмба", але
пакуль не вырашыў, у якой краіне будзе адбывацца дзеянне і якім будзе
жанр фільма. "Так, мы рыхтуем яшчэ аднаго "Рэмба". Я хацеў бы трохі паэксперыментаваць з жанрамі і самім персанажам. Пакуль я магу толькі гарантаваць, што карціна не будзе яшчэ адным баявіком. Усё, што я мог у гэтым накірунку зрабіць, я ўжо зрабіў", - пракаментаваў Сталонэ, словы якога цытуе рэсурс WorstPreviews.
Паводле ранейшага меркавання прадзюсара Харві Вайнштэйна, у наступнай серыі Рэмба мусіць вярнуцца на радзіму і "паваяваць злёгку тамака, як і ў "Першай крыві".
Нагадаем, што чацвёртая частка "Рэмба" выйшла ў пракат у студзені 2008 года. Яе касавыя зборы перавысілі вытворчы бюджэт больш чым у два разы.
Фота: www.wallpaperez.info