Джоні Дэп будзе здымацца ў расійскай глыбінцы?
Джоні Дэп пагадзіўся здымацца ў фільме студэнта з расійскага горада Ўфа, дзе і будуць праходзіць здымкі. Рэжысёр-пачатковец Аляксандр Вахітаў заявіў, што атрымаў згоду аднаго з самых запатрабаваных акцёраў у свеце падчас тэлефоннай размовы, да якой рыхтаваўся тры месяцы.
Пры гэтым Дэп пагадзіўся працаваць за вельмі сціплую ўзнагароду, таму што фільм прызначаны для дзяцей. Гэта стала вялікай палёгкай для правінцыйнага рэжысёра, які, каб аплаціць працу расійскіх акцёраў, ужо прадаў уласны аўтамабіль.
Што за роля дастанецца галівудскай зорцы Вахітаў не ўдакладніў, але адзначыў, што “Дэп пяць хвілін рагатаў, калі даведаўся, каго яму прапаноўваюць сыграць”.
lenta.ru
Фота: enjoyfrance.com