Джоні Дэп усё ж выканае Джэка Вераб'я
У інтэрнэце з'явіліся першыя кадры са здымак новых "Піратаў Карыбскага мора". На новых здымках знаходзіцца Джоні Дэп у грыме капітана Джэка Вераб'я.
Раней яго ўдзел у стужцы быў пад пытаннем.
Нагадаем, што выхад "Піратаў Карыбскага мора: На дзіўных берагах" запланаваны на 2011 год. Рэжысёрам карціны выступіць Роб Маршал, а сцэнар напісалі Тэд Эліёт і Тэры Росіа (яны ж пісалі сцэнары для папярэдніх частак "Піратаў").
Здымкі карціны пачаліся некалькі тыдняў таму. Сюжэт новай серыі пірацкай сагі будуецца вакол Джэка Вераб'я, які нечакана сустракае сваё даўняе каханне ў выкананні Пенелопы Крус. Дзяўчына заваблівае пірата на борт судна "Помста каралевы Ганны", капітанам якога з'яўляецца Чорная Барада ў выкананні Іэна Макшэйна.
Характэрна, што Кіра Найтлі і Арланда Блум у новай серыі не з'явяцца - гісторыя іх герояў скончылася фільмам "Піраты Карыбскага мора: На краі зямлі", які выйшаў на экраны ў 2007 годзе.
Фота: www.kinogallery.com