Джоні Дэп вывеў прыхільніцу з комы

Галівудскі акцёр Джоні Дэп вывеў з комы сваю прыхільніцу, якая 5 месяцаў знаходзілася ў несвядомым стане. Бацькі 17-гадовай Сафі, якая ў выніку страшнай аўтакатастрофы пяты месяц знаходзілася ў каматозным стане, накіравалі ліст Джоні Дэпу з просьбай аб дапамозе.

Дзяўчынка была вялікай прыхільніцай таленту акцёра, таму бацькі папрасілі Дэпа запісаць аўдыёпасланне для іх дачкі. Акцёр пагадзіўся выканаць гэтую просьбу і зрабіў запіс, дзе спарадыраваў свайго знакамітага персанажа Джэка Вераб'я.

Больш за тое, Дэп быў настолькі крануты гэтым здарэннем, што вырашыў наведаць лякарню Southampton General Hospital, дзе назіраецца Сафі.
Па інфармацыі заходніх СМІ, дзяўчынка прыйшла ў прытомнасць, аднак да поўнага аднаўлення ёй неабходна прайсці курс інтэнсіўнай тэрапіі. Яе бацькі ўпэўненыя, што дапамога Джоні Дэпа спрыяльна адаб'ецца на здароўі іх дачкі, і яна пойдзе на папраўку.

"Мы звярнуліся да Дэпа, бо ўжо не бачылі іншага сродку для выратавання нашай дачкі, ён стаў нашай апошняй надзеяй, таму мы вырашылі напісаць яму.

На гэтым тыдні, упершыню за ўсе месяцы лячэння, наша дачка паварушыла нагой. Мы з жонкай літаральна скакалі ад шчасця", - паведаміў бацька Сафі.

Фота: www.lenta.ru