Джоні Дэп зноў паспрабуе сябе ў ролі Дон Кіхота
Рэжысёр Тэры Гіліям адновіць здымкі фільма "Чалавек, які забіў Дон Кіхота", стварэнне якога было спыненае сем год таму. Паводле паведамлення газеты The Telegraph, галоўны герой карціны,
вядомы галівудскі акцёр Джоні Дэп ужо даў згоду на ўдзел у здымках. У
2001 годзе здымкі карціны па матывах рамана Сервантэса былі перарваныя
літаральна праз пяць дзён пасля пачатку.
У першы ж дзень у 70-гадовага акцёра Жана Рашфора была выяўленая грыжа, а на наступны дзень месца здымак каля Мадрыда затапіла павадкам. Джоні Дэп адмовіўся чакаць папраўкі Рашфора, спаслаўшыся на свае абавязальніцтвы.
Кампанія-спонсар фільма была змушаная змарозіць праект.
Тэры Гіліям адважыўся вярнуцца да няскончанага фільма ў сувязі з тым, што ізноў атрымаў правы ўласнасці на сцэнар.
Калі на экранах з'явіцца "Чалавек, які забіў Дон Кіхота", пакуль не паведамляецца.
Фота: johnny-depp-rum.blog.onet.pl