Джоні Ротэн падняў продажы алею ў Вялікабрытаніі

Вытворцы вядомага брытанскага брэнда сметанковага алею Country Life зрабілі правільны выбар, калі запрасілі зняцца ў рэкламе фронтмэна Sex Pistols Джоні Ротэна (Лайдана) (John Lydon). Пасля выхаду рэкламных ролікаў са слоганам «Гэта ўсё пра класны алей!», які агучыў панк-рокер, продажы прадукта выраслі на 85%. Такі рэзкі скок адбыўся ўсяго за тры месяцы: рэкламная кампанія стартавала напрыканцы канцы верасня мінулага года. Дзякуючы гэтаму кіраўніцтва кампаніі Dairy Crest, якая вырабляе Country Life, удалося пазбегнуць скарачэння штата ў галоўным офісе ў Сарэе.

Тым не менш, некаторыя фэны Sex Pistols не падзяляюць захаплення з нагоды ўдзела Ротена ў рэкламе і заяўляюць, што ён «распрадае панкаўскія каштоўнасці».

Фота: muse-net.livejournal.com