Джоні Ротэн збіраецца напісаць песню для Брытні Спірс

Вакаліст легендарнага брытанскага панк-гурта Sex Pistols Джон Лайдан, вядомы пад псеўданімам Джоні Ротэн, занепакоены лёсам Брытні Спірс. Рокер вырашыў дапамагчы спявачцы, якая цяпер перажывае не лепшы час, і прапанаваў сачыніць для яе песню.

Франтмэн Sex Pistols прызнаецца, што «пакуль яшчэ не напісаў песню для Брытні, але вельмі гэтага жадае. Ёй трэба дапамагчы. За апошні год яна прайшла праз шматлікія выпрабаванні і пакуты, але менавіта гэта заўсёды ляжыць у аснове добрай музыкі».

Нагадаем, што ўз'яднаны летась пасля 30-гадовага перапынку Sex Pistols збіраецца гэтым летам вярнуцца да актыўнай канцэртнай дзейнасці.

7 чэрвеня ў Лос-Анжэлесе стартуе іх рэуніун-тур, які працягнецца да канца жніўня. «Сэксуальныя пісталеты» выступяць на большасці еўрапейскіх фэстаў, а таксама дадуць сольныя канцэрты ў Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Фота: www.cbsnews.com