Джордж Буш едзе з развітальнай паездкай па Еўропе

У панядзелак амерыканскі прэзідэнт выпраўляецца ў развітальную паездку ў Еўропу. Яна разлічаная на восем дзён і ўключае Славенію, Нямеччыну, Італію, Францыю і Вялікабрытанію. Акрамя таго, 43-і прэзідэнт ЗША наведае Ватыкан, дзе яго прыме Папа Рымскі Бенедыкт XVI, з якім Буш пазнаёміўся ў 2005 годзе на пахаванні Яна Паўла II.

Паездкі любога амерыканскага прэзідэнта за мяжу не абыходзяцца без дэманстрацый пратэсту. Чакаюць іх і гэтым разам, але прадказваюць, што яны будуць значна меншымі, чым раней.

Бі-Бі-Сі