Джордж Буш плануе ачоліць “Інстытут свабоды”
Джордж Буш пасля сыходу з пасады прэзідэнта ЗША ачоліць “Інстытут свабоды”. Пра гэта паведамляе новая кніга пра Джорджа Буша, якая днямі выходзіць у свет у Злучаных Штатах. Яе аўтар, вядомы журналіст Роберт Дрэпер, здолеў аж пяць разоў запісаць
падрабязныя інтэрв’ю з прэзідэнтам. Падчас аднаго з іх Буш і распавёў
пра свае планы на будучыню.
Ён плануе заснаваць і ачоліць у Даласе (штат Тэхас) новы цэнтр пад назвай “Інстытут свабоды” для прасоўвання дэмакратыі за мяжой. Пра змест кнігі напярэдадні яе з’яўлення ў продажы паведаміла газета “Нью-Ёрк таймс”.
РИА “Новости”