Джордж Клуні будзе глядзець на коз

Джордж Клуні і яго партнёр па кінакампаніі Smoke House Грант Хэнслаў здымуць фільм пад назвай "Men Who Stare at Goats" ("Людзі, якія глядзяць на коз"). Гэтая карціна - экранізацыя аднайменнай кнігі брытанскага журналіста Джона Ронсана, прысвечанай людзям з паранармальнымі здольнасцямі, якія служаць у войску ЗША.

Як паведамляе выданне Variety, мяркуецца, што рэжысёрам стужкі стане Хэнслаў, а Клуні выканае ў ёй галоўную ролю.

Сцэнар, які ў 2007 годзе ўзначаліў брытанскі рэйтынг лепшых няздзейсненых праектаў, напісаў брытанец Пітэр Строэн.

Дарэчы, загаловак кнігі і фільма звязаны з павер'ем, што калі на казу доўга і ўпарта глядзець, то яна можа памерці.

Фота: www.mensvogue.com