Джордж Лукас працуе над пятым "Індыяна Джонсам"
Харысан Форд пацвердзіў, што Джордж Лукас працуе над сюжэтам пятай часткі кінасерыяла "Індыяна Джонс". Паводле паведамлення Сomingsoon, акцёр, які выканаў ролю археолага ў
чатырох фільмах франшызы, прызнаўся, што чацвёртая частка фільма была
"пазітыўным" досведам, таму нядзіўна, што "некаторыя" жадаюць зняць
яшчэ адну карціну.
У траўні 2008 году Лукас сцвярджаў на кінафэсце ў Канах, што ў яго ўжо ёсць ідэя для пятай часткі франшызы. Да таго ж знакаміты прадзюсар, які прыдумаў гэты персанаж, абяцаў, што менавіта Індыяна Джонс удзе цэнтральным персанажам пятай часткі кінасерыіі, калі такая калі-небудзь будзе знятая.
Прэм'ера фільма рэжысёра Стывена Спілберга "Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа", галоўную ролю ў якім, як і ў папярэдніх трох серыях, выканаў Харысан Форд, адбылася ў траўні 2008 году. Карціна сабрала па ўсім свеце больш 780 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 185 мільёнаў.
Варта адзначыць, што Лукас калісьці сцвярджаў, што ў вяртанні персанажа знакамітай трылогіі на экраны кінатэатраў праз 19 год не было ніякага сэнсу, а зроблена гэта было толькі з-за жадання атрымаць задавальненне ад праекту.
Фота: goatmilk.wordpress.com