Джордж Майкл пачаў пісаць аўтабіяграфію

Поп-спявак падпісаў шматмільённы кантракт на выпуск мемуараў з вядомай брытанскай выдавецкай кампаніяй HarperCollins. Цікава, што сваю гісторыю Джордж Майкл распавядзе сам, не прыцягваючы да працы над кнігай запрошаных пісьменнікаў. У кнізе, якая абяцае стаць «адной з самых захапляльных гісторый пра знакамітасцяў», спявак распавядзе як пра сваю музычную кар'еру, так і пра прыватнае жыццё.

Паводле словаў мэнэджэра музыкі Эндзі Стэфэнса, «Джордж паабяцаў прадставіць бязлітасна адкрытую біяграфію, і яна абавязкова будзе такой. У яго выпадку гэта будзе значна цікавей, чым тыя выдумкі, якія з'яўляюцца на старонках газет».

Стэфанс дадаў, што прадстаўнікі выдавецтва HarperCollins надзвычай натхнёныя гэтым праектам. Яны называюць дамову з Майклам «адной з самых гучных за ўсю гісторыю брытанскага кнігавыдавецтва», аднак сума кантракта не называецца.

Дадам, што мемуары Джорджа Майкла павінны з'явіцца ў продажы ўвосень будучага года

Фота: www.jurnale.ro