Джордж Майкл супраць здымак байапіка
Былы менеджэр поп-дуэта Wham! Сайман Неп'ер-Бэлаў устрывожаны, што яго ідэя зняць фільм пра гурт можа апынуцца няздзейсненай. Джордж Майкл, які заснаваў гэты праект у 1982 годзе разам са сваім школьным прыяцелем Эндру Рыджлі, не жадае даваць дазвол на выкарыстанне песень гурта, без чаго здымкі байапіка немагчымыя.
«Ідэяй зняць фільм пра Wham! зацікавілася некалькі рэжысёраў, але я не ўпэўнены, ці атрымаецца каму-небудзь з іх увасобіць ідэю ў жыццё - бо кожнаму патрэбныя будуць трэкі, а яны знаходзяцца пад кантролем Майкла. Таксама за ім будзе апошняе слова з нагоды кожнага прадстаўленага сцэнара», - кажа Неп'ер-Бэлаў.
Менеджэр Wham! запэўнівае, што збіраецца прадставіць гледачам «праўдзівую гісторыю пра тое, што на самой справе адбывалася за кулісамі ў гады піка папулярнасці гурта – з 1983 па 1986 гады». У гэты перыяд дуэт карыстаўся велізарным поспехам - адразу сем сінглаў Wham! адзін за адным дасягалі вяршыні брытанскіх чартаў.
Фота: www.karat-c.ru