Джым Джармуш здыме новы фільм у Гішпаніі

Культавы рэжысёр Джым Джармуш пачне здымкі свайго новага вільма ў 2008 годзе ў Гішпаніі. Папярэдне стужка атрымала назву The Limits of Control. Паводле паведамлення Reuters, галоўным героем новай карціны Джармуша стане таямнічы злачынца, які "працуе” ў Гішпаніі. Яго ролю выканае Айзэк дэ Банколе, які раней ужо працаваў у рэжысёра ў іншых фільмах.

Акрамя таго, у фільм будуць запрошаныя некалькі "касавых" акцёраў, каб дадаць камерцыйнай каштоўнасці аўтарскаму кіно Джармуша. Дыстрыб’ютарам карціны выступіць кампанія Focus Features, з якой Джармуш працаваў над апошнім сваім фільмам "Зламаныя кветкі", які стаў самым касавым фільмам рэжысёра і зарабіў у сусветным пракаце больш за 46 мільёнаў долараў.

Нагадаю, што Джармуш з’яўляецца аўтарам такіх фільмаў, як "Ноч на зямлі", "Кава і цыгарэты", "Сабака-прывід, ці Шлях самурая" і "Мярцвяк".

Фота: www.focus.de