Джыма Морысана памілавалі праз 40 год пасля смерці
Легенда рок-н-рола Джым Морысан атрымаў, нарэшце, памілаванне па справе аб з’яўленні ў грамадскім месцы ў непрыстойным выглядзе. Памілаванне было пасмяротным і яго абвясцілі толькі праз 40 год, паведамляе ВВС. У 1969 годзе суд прызнаў Морысана вінаватым у тым, што ён распрануўся на канцэрце ў Маямі, хоць іншыя ўдзельнікі гурта Doors, якія дажылі да сённяшняга дня, гэты факт адмаўляюць. Але ж так ці іначай музыкант не адсядзеў тэрмін па гэтым прысудзе, бо раптоўна памёр.
Сябры нябожчыка лічаць, што вельмі важна, каб гэтая судзімасць над ім не вісела, нават цяпер.
Сябры нябожчыка лічаць, што вельмі важна, каб гэтая судзімасць над ім не вісела, нават цяпер.