Джымі Пэйдж захоўвае інтрыгу
Гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж падліў алею ў вогнішча чутак, якія тычацца будучага і ўз'яднальнага турнэ яго групы.
Па словах музыкі, пасля паспяховага правядзення першага за 19 гадоў рэюніён-канцэрту, які адбыўся 10 снежня ў Лондане, ён і яго калегі ўпэўніліся, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцах - і было б злачынствам не скарыстацца магчымасцю, каб пацешыць напрыканцы сваіх адданых фэнаў ва ўсім свеце.
Калі верыць Пэйджу, трое ўдзельнікаў арыгінальнага складу каманды, якая распалася ў 1980-м годзе пасля смерці барабаншчыка Джона Бонэма, па вялікім рахунку не супраць уз'яднання - аднак у кожным разе прыхільнікам легендарнай групы прыйдзецца набрацца цярпення.
Уз'яднанне можа адбыцца не раней за канец гэтага года, бо на цяперашні час вакаліст Led Zeppelin Роберт Плант заняты сваім сольным праектам.
Як вядома, увосень 2007-га музыка выпусціў сумесны дыск з зоркай блюграс Элісан Крос пад назвай «Raising Sun» і ўвесну-ўлетку гэтага года мае намер прэзентаваць яго публіцы ўжывую. Гастролі Планта і Крос распісаныя ажно да верасня.
Ну, а што будзе потым, аб тым музыкі пакуль не задумваюцца. Яно і правільна: чым больш інтрыгі, тым больш пільная ўвага публікі.
Фота: www.student.tver.mesi.ru