Джымі Пэйдж збіраецца выступіць на закрыцці Алімпіяды-2012
Гітарыст брытанскага гурта Led Zeppelin Джымі Пэйдж заявіў, што не разумее, чаму яго выступ на закрыцці Алімпійскіх гульняў у Пекіне разам са спявачкай Леонай Люіс атрымаў шматлікія недабразычлівыя водгукі. Паводле паведамлення сайта ContactMusic, 64-гадовы рок-музыка быў
вельмі засмучаны, што крытыкі дрэнна прынялі выкананне "Whole Lotta
Love".
Пэйдж дадаў, што лічыць "супрацоўніцтва з Леонай удалым". Ён не ведае, "з-за чаго гэты дуэт назвалі горшым на Алімпійскіх гульнях. Не зразумела, чаго чакала публіка і крытыкі, бо гэта была сапраўды вялікая праца".
Гітарыст Led Zeppelin таксама сказаў, што для яго гэта быў вялікі гонар, і калі яго запросяць зноў выступіць на Гульнях у Лондане ў 2012 годзе, то ён зноў пагадзіцца.
Фота: guitarraclasica1.blogdiario.com