Дзіцячае Еўрабачанне адбудзецца ўчас

Кабінет Міністраў Украіны вырашыў не пераносіць з-за эпідэміі грыпу тэрміны правядзення ў Кіеве дзіцячага песеннага конкурсу “Еўрабачанне”, паведамляе “Комерсант-Украіна”. Як і планавалася, мерапрыемства пройдзе ва ўкраінскай сталіцы з 16-га па 21-га лістапада.

Нацыянальная тэлекампанія Ўкраіны ўжо звярнулася да міністэрства аховы здароўя з просьбай распрацаваць рэкамендацыі па прафілактыцы захворвання для ўдзельнікаў і наведвальнікаў дзіцячага Еўрабачання.

Нагадаем, музычны конкурс “Еўрабачанне” сярод дзяцей ад 10-ці да 15-ці гадоў праводзіцца з 2003-га года. У адрозненні ад дарослага “Еўрабачання”, месца правядзення дзіцячага конкурсу штогод абірае яго аргкамітэт, то бок краіна-пераможца не атрымлівае аўтаматычнага права на арганізацыю мерапрыемства ў наступным годзе.

Сёлета ў дзіцячым “Еўрабачанні” возьмуць удзел прадстаўнікі 13-ці краін. Беларусь прадставіць Юра Дземідовіч са сваім хітом “Чароўны кролік”.

Фота: evrovisionrusia.ucoz.ru