Дзіцячыя малюнкі развесяць у грамадскім транспарце Віцебска

Больш за 40 дзіцячых малюнкаў на антыалкагольную тэму неўзабаве развесяць у грамадскім транспарце Віцебска. Такім чынам упраўленне прафілактыкі абласнога УУС вырашыла выкарыстаць дзіцячыя малюнкі, прадстаўленыя вучнямі СШ №3 на конкурс антыалкагольнага плаката. Частка работ будзе размешчана на агітацыйных стэндах у арганізацыях і на прадпрыемствах.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск