Дзмітрый Калдун выйшаў у фінал «Еўрабачання»
Беларускі спявак Дзмітрый Калдун выйшаў у фінал міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2007», які праходзіць у Хельсінкі. Па выніках галасавання гледачоў 21-гадовы выканаўца быў названы ў ліку
дзесяці лепшых паўфіналістаў. Акрамя Калдуна ў фінал выйшлі
прадстаўнікі Македоніі, Славеніі, Вугоршчыны, Грузіі, Латвіі, Сербіі,
Балгарыі, Турцыі і Малдовы.
Фінал «Еўрабачання-2007» адбудзецца 12 траўня. Калдун выступіць трэцім сярод 24 удзельнікаў.
Фінал «Еўрабачання-2007» адбудзецца 12 траўня. Калдун выступіць трэцім сярод 24 удзельнікаў.