Дзмітрый Мядзведзеў прыляцеў у Баранавіцкі раён

Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў прыляцеў у Беларусь. Яго самалёт прызямліўся на вайсковым аэрадроме ў Баранавіцкім раёне, паведамляе РИА "Новости". Нагадаем, сёння Мядзведзеў разам з Аляксандрам Лукашэнкам будуць назіраць за актыўнай фазай аператыўна-стратэгічных вучэнняў "Захад-2009". Таксама адбудуцца перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі.