Дзмітрый Паўлічэнка атрымаў новую пасаду

У канцы кастрычніка Дзмітрый Паўлічэнка быў прызначаны намеснікам камандзіра корпусу аховы грамадскага парадку унутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы.
Загад ад прызначэнні падпісаў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, паведамляе “Народная воля”. У новыя абавязкі Паўлічэнкі цяпер уваходзіць арганізацыя падрыхтоўкі міліцэйскіх частак у пытаннях баявой службы і выхаваўчая праца з асабовым складам.

Нагадаем, Дзмітрый Паўлічэнка да пачатку кастрычніка гэтага года камандаваў брыгадай спецназу ўнутраных войск Беларусі. Ён быў зняты з гэтай пасады ўказам Уладзіміра Навумава. Матывы адстаўкі Паўлічэнкі не называліся.