Дзмітрыя Паўлічэнку адправілі ў адстаўку
Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка адхілены ад пасады камандзіра брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войск Беларусі.
Такое рашэнне прыняў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Цяпер Паўлічэнка пераведзены ў распараджэнне камандуючага Ўнутранымі войскамі. Новым камандзірам вайсковай часткі 3214 прызначаны палкоўнік Юрый Караеў, які з канца ліпеня гэтага года камандаваў мінскім спецназам.
Матывы адстаўкі Паўлічэнкі не называюцца. Нагадаем, Дзмітрый Паўлічэнка ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза і ЗША.
БелаПАН