Дзве беларускі стануць удзельніцамі “Фабрыкі зорак-7”

Адразу дзве прадстаўніцы Беларусі стануць удзельніцамі тэлевізійнага шоў “Фабрыка зорак-7”, якое стартуе 26 жніўня на расійскім Першым канале.
Жорсткі папярэдні адбор удалося прайсці двум мінчанкам – 17-гадовай Маргарыце Герасімовіч і 19-гадовай Вользе Валочнік. Праўда, толькі падчас адкрыцця шоў стане вядома, ці стануць яны сапраўднымі “фабрыканткамі” ці апынуцца ў ліку запасных.

Нагадаем, што беларусы не першы раз “штурмуюць” маскоўскую “Фабрыку”. На пятым праекце Наталля Падольская заняла трэцяе месца, а на шостым стаў пераможцам Дзмітрый Калдун.

Tut.by