Дзве беларускі заваявалі медалі на чэмпіянаце Еўропы па велатрэку
Беларускія спартсменкі заваявалі два медалі (золата і срэбра) на чэмпіянаце Еўропы па велатрэку, які завяршыўся ў польскім Прушкаве, паведамляе БЕЛТА. Вольга Панарына стала чэмпіёнкай Еўропы ў кейрыне.
Гэта гонка, у якой удзельнічаюць ад 6 да 9 спартсменаў, якія стартуюць адначасова. Наперадзе гоншчыкаў рухаецца матацыкліст, якога яны абганяць не могуць. Матацыкліст стартуе з хуткасцю 25 км/г і паступова павялічвае яе на 50 км/г. За 600-700 метраў да фінішу матацыкл пакідае трэк, пасля чаго ідзе магутны спрынт у выкананні велагоншчыкаў, а пераможцам абвяшчаюць таго, хто першы перасякае фініш.
Другая беларуска, Таццяна Шаракова заваявала срэбра ў омніюме. Тут медалі разыгрываюцца па выніках заездаў у шасці дысцыплінах. Пераможцам робіцца спартсмен з найменшай сумай занятых месцаў. Дарэчы, омніюм будзе ўключаны ў праграму алімпійскіх гульняў у 2012 годзе ў Лондане.