Дзве мінскія сям'і выхоўваюць па 11 дзяцей

У Мінску ў дзвюх шматдзетных сем'ях выхоўваюць па адзінаццаць дзяцей. Яны жывуць у Ленінскім і Партызанскім раёнах сталіцы. Гэта самыя вялікія шматдзетныя сем'і ў горадзе. У Мінску таксама ёсць чатыры сям'і, якія маюць па дзевяць дзяцей, сем сем'яў — па восем дзяцей, дзесяць — па сем дзяцей. 36 бацькоў гадуюць па шэсць дзетак. Больш за ўсё шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца па траіх дзяцей — іх у сталіцы больш за 4800.

"Мінск—навіны"