Дзяды Марозы ў Мінску ўспомняць родную мову
Усе асноўныя сталічныя мерапрыемствы з нагоды Калядаў і Новага года будуць праходзіць на беларускай мове. Пра гэта заявіў начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама Ўладзімір Карачэўскі. Паводле інфармацыі udf.by, чыноўнік таксама паведаміў, што 25 снежня ў Мінску адбудзецца традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Кожны з дзевяці раёнаў сталіцы дэлегуе на мерапрыемства па 42 Дзяды Марозы. У калоне будуць таксама знаходзіцца і іншыя казачныя персанажы. Такім чынам, агульная колькасць удзельнікаў шэсця можа дасягнуць каля тысячы чалавек.
Аднак галоўнага Дзеда Марозу ў калоне не будзе. Яго з'яўленне будзе нечаканым. Праўда, дэталі не раскрываюцца.
Нагадаем, летась галоўны беларускі Дзед Мароз, з'явіўся на публіцы на трактары "Беларус".
Аднак галоўнага Дзеда Марозу ў калоне не будзе. Яго з'яўленне будзе нечаканым. Праўда, дэталі не раскрываюцца.
Нагадаем, летась галоўны беларускі Дзед Мароз, з'явіўся на публіцы на трактары "Беларус".