Дзяржава спрабуе спагнаць штрафы з памерлага
Шэсць пастаноў пра ўзбуджэнне выканаўчай вытворчасці датаваныя 17 студзеня 2011 года прыйшлі на адрас памерлага ў 2009 годзе.
Усе пастановы ўзбуджаны на падставе розных выканаўчых дакументаў і выдадзены судом яшчэ некалькі гадоў назад. Нагода была агульная – спагнанне з грамадзяніна, прызнанага даўжніком, вызначаных грашовых сум. За жнівень і верасень 2008 года ён абавязаны быў заплаціць па 70 тысяч рублёў, за лістапад таго ж года – 70 і 105 тысяч рублёў, за снежань – 70 тысяч і 2 950 рублёў, паведамляе "Брестский курьер"
"Даўжніку неабходна неадкладна выканаць патрабаванні выканаўчага дакумента, -- гаворыцца ў пасланні. – Квітанцыю пра аплату падаць у суд не пазней трох дзён з моманту аплаты".
Грамадзянін памёр – 17 лістапада 2009 года.