Дзярждума Расіі зацвердзіла Віктара Зубкова на пасадзе прэм’ер-міністра

Дзярждума Расіі на сваім пасяджэнні 14 верасня зацвердзіла Віктара Зубкова на пасадзе прэм’ер-міністра. “За” прагаласавалі 381 дэпутат, “супраць” – 47, устрымаліся 8 чалавек, праведамляе РИА “Новости”.

Ён стаў дзесятым кіраўніком расійскага ўраду за апошнія 15 гадоў. Нагадаем, пасля адстаўкі ўраду Міхаіла Фрадкова кандыдатуру Зубкова, кіраўніка Расійскага фінансавага маніторынга, унёс у Дзярждуму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Гэты крок быў нечаканы для экспертаў, якія прагназавалі, што новы прэм’ер і стане пераемнікам расійскага прэзідэнта і разглядалі зусім іншыя кандыдатуры. Заўтра Віктару Зубкову споўніцца 66 гадоў.