Дзяржкантроль шукае мільён еўра ў перагоншчыкаў аўтамабіляў
Камітэт дзяржкантроля Беларусі правёў масштабную праверку аўтамабільнага рынку краіны. Высветлілася, што штогод перагоншчыкі ўвозяць з-за мяжы больш за 36
тысяч аўтамабіляў. А гэта звыш мільёна еўра незаплачаных дзяржаве
падаткаў. Дзяржкантроль называе працу перагоншчыкаў незаконнай
прадпрымальніцкай дзейнасцю.
З пачатку года ўжо распачата 53 крымінальныя справы. Паток ценявых аўтамабіляў дзяржаўныя органы збіраюцца перакрываць з дапамогай закона. Зараз распрацоўваюцца палажэнні, якія ўскладняць працу перагоншчыкаў.
ОНТ