Дзяржкантроль знайшоў у крамах Лідчыны паўтоны пратэрмінавай кілбасы
Камітэт Дзяржкантролю праверыў крамы ў васьмі раёнах Гродзеншчыны. Як піша "Газета Слонімская", паўсюль былі выяўленыя парушэнні правілаў гандлю. Праверка паказала, што ў кожным трэцім сельмагу няма тавараў, якія прадугледжваюцца асартыментам. Напрыклад, адсутнічаюць прадукты першай неабходнасці: малако, алей, смятана, сыр, каўбаса і іншыя. Напрыклад, у пасёлак Берагавой у сельмаг два тыдні не завозілі цукар.
У Лідскім райпо захоўвалі амаль паўтоны пратэрмінаванай каўбасы. І яна не была спісаная, а ішла на продаж. У Астравецкім універсаме прадалі арэхі і сухафрукты з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. Усяго розных прысмакаў набралася больш за 30 найменняў на суму, якая перавышае мільён рублёў. Дарэчы, некаторыя цукеркі павінны былі спісаць яшчэ паўгода назад.
Пры праверцы якасці каўбасы, якая выпускаецца Лідскім райспажыўсаюзам, знайшлі зніклага каня. Як высветлілася пазней, конь знік з саўгасу "Мажэйкава". З яго зрабілі каўбасу паўвэнджаную "Казанскую". Але пасля лабараторных даследаванняў каўбасу забракавалі і забаранілі прадаваць.
На складах у Астраўцы было 5 тон замарожаных журавінаў. Ягады захоўваліся з леташняй восені мінулага гады, звыш гарантаванага тэрміна. У Гродзенскім райспажыўсаюзе амаль 4 тоны журавінаў захоўваліся ажно са снежня 2007 года. У гэтым жа райпо два гады таму падгніло 4,5 тоны свініны. А летась такая жа доля спасцігла сем з нечым тон яблыкаў.
А найбольш правяральнікаў здзівіў кандытарскі цэх рэстарана ў Зэльве. Тут у памяшканні нават не рабілі звычайную вільготную прыборку. Дэсерты гатаваліся ў посудзе з расколінамі. Крэмавыя ласункі не былі змешчаныя ў халадзільнік. А ў месцы гатавання крэмаў і аздаблення тартоў шпацыравалі казуркі.
Дарэчы, некаторыя парушальнікі спрабавалі схавацца ад праверак. Напрыклад, у вёсцы Дашковічы Свіслацкага раёна буфетчыца, даведаўшыся аб праверцы, павесіла на дзверы замок і ўцякла.